Магільнянскі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Магільнянскі замак — помнік гісторыі і абарончай архітэктуры ў Магільна. Знаходзіўся на правым беразе ракі Нёману. Існаваў у XVI—XVII стагодзьдзях.

Помнік абарончай архітэктуры
Магільнянскі замак
КраінаБеларусь
ВёскаМагільна
Дата заснаваньняXIV ст.

Remove ads

Гісторыя

Драўляны замак у Магільна паміж 1520 і 1536 гадамі збудаваў ваявода віцебскі Станіслаў Пац. Паводле інвэнтару 1536 году, у замку была розная зброя, а ў час небясьпекі яго маглі абараняць больш за 100 добра ўзброеных ваяроў. Пад абаронай замка знаходзіліся сяло, двор і мястэчка Магільна.

За часамі вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў замак страціў абарончае значэньне.

Архітэктура

Займаў чатырохкутную ў пляне пляцоўку памерамі 100 на 65 мэтраў, аточаную валам і аддзеленую ад прызамча глыбокім (каля 8 м) ровам. Ва ўсходняй частцы пляцоўкі быў бастыёнападобны выступ. Меў уязную браму з пад’ёмным мостам і ня менш за 4 кутнія вежы[1].

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads