Макгвэтсі Масысі

батсванскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Макгвэтсі Масысі
Remove ads

Маґвэтсі Масысі (нар. 21 ліпеня 1961[5]) — прэзыдэнт Батсваны (2018—2024), віцэ-прэзыдэнт Батсваны з 2014 па 2018, сябра Нацыянальнай асамблеі Батсваны з 2009 па 2018 рок.

Хуткія факты прэзыдэнт Батсваны, Папярэднік ...
Thumb
Маґвэці Масысі ў 2018 року
Remove ads

Ранішняе жыцьцё

Маґвэтсі Масысі — сын Эдысана Масысі (1921—2003), даўгачасовы дэпутат Машупы і шматразовы чалец кабінэту Батсваны[6]. Маленства Масысі прайшло ў Габаронэ, дзе ён вучыўся ў Тарнхільскай пачатковай школе і школе Мары-А-Пула[7]. Адзін зь ягоных трох братоў, Тшаланґ, быў дэпутатам Франсыстаўну, а іншы — жаўнерскі гэнерал. Таксама ў яго ё сястра, Пады[8]. У школе спаборнічаў ў футболе і тэнісе, але нарэсьце выявіў, што акторскае майстэрства — ягонае пакліканьне. Здымаўся ў некаторых паўднёваафрыканскіх фільмах[9]. Масысі стаў настаўнікам грамадазнаўства ў сярэдняй школе пасля сканчэньня Ўнівэрсытэту Батсваны ў 1984 годзе па анґельскай мове і гісторыі. Выкладаў ў Мманаанскай сярэдняй школе ў вёсцы Машупа, пакуль не перайшоў ва Ўнівэрсытэт Батсваны ў 1987 як спэцыяліст паводле распрацоўкі вучэбных праграмаў. У 1989 наведаў Флорыдзкі дзяржаўны ўнівэрсытэт для атрыманьня адукацыі майстра па грамадазнаўству. У той жа час быў ўладкаваны на працу ў Дзіцячы фонд ААН.

Remove ads

Палітычная кар’ера

Масысі беспаспяхова дабіваўся вылучэньня ад кіруючай Дэмакратычнай партыі Батсваны балатавацца ў Машупаўскай выбарнай акрузе на ўсеагульных выбарах 2004, але змог дамагчыся гэтай пасады на ўсеагульных выбарах 2009. Ён быў прызначаны памагатым міністара па справах прэзыдэнта і дзяржаўным кіраваньні ў кастрычніку 2009 года[10]. Масысі стаў міністарам адукацыі і развіцьця навыкаў напрыканцы красавіку 2014. Быў пераабраны на месца ў парлямэнце ў 2014[11]. Быў зроблены віцэ-прэзыдэнтам Батсваны дзейным на той час прэзыдэнтам Енам Кхамам.

Ен Кхама таксама падтрымаў Масысі ў якасьці канцлера ўнівэрсытэту Батсваны 5 ліпеня 2017.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads