Макларэн
каманда Формулы-1 From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
„Макла́рэн Рэ́йсінг Лі́мітэд“ (па-ангельску: McLaren Racing Limited) — брытанская матагоначная каманда, разьмешчаная ў Тэхналягічным цэнтры Макларэну ў Ўокінгу (Сарэй, Ангельшчына). Другі паводле працягласьці дзейны канструктар гонак Формулы 1 і другі найбольш пасьпяховы пасьля Фэрары: 8-разовы чэмпіён у камандным заліку і 12-разовы чэмпіён сярод пілётаў.
„Макларэн“ заснаваў у 1963 року новазэляндзец Брус Макларэн. Першая перамога сталася на Гран-пры Бэльгіі 1968 году, але пачаткова каманда станавілася чэмпіёнам гонак Канады-Амэрыкі з 1967 па 1971. У 1972, 1974 і 1976 роках „Макларэн“ станавіўся чэмпіёнамі амэрыканскіх гонак Індыянапаліс 500. Упершыню чэмпіёнамі Формулы-1 каманда стала ў 1974, адначасова ейны пілёт Эмэрсан Фітыпальдзі заваяваў чэмпіёнства ў асабістым заліку.
У 1981 адбылося аб’яднаньне „Макларэну“ з камандай Рона Дэніса „Праект Чатыры Рэйсінг“, што стала пачаткам самай пасьпяховай эпохі ў гісторыі каманды: Нікі Ляўда, Ален Прост і Айртан Сэна разам здабылі сем асабістых і шэсьць канструктарскіх чэмпіёнстваў. У гэты пэрыяд адзіную канкурэнцыю ім складала іншая брытанская каманда „Ўільямз“. У сярэдзіне 1990-х пасьля сыходу з Формулы-1 „Хонды“ і пераходу Сэны ў „Ўільямз“ пачаўся спад. Наступныя перамогі прыйшлі дзякуючы рухавікам Мэрсэдэс-Бэнцу і кіроўцы Міку Хякінэну (1998 і 1999). Апошнім разам каманда заваявала чэмпіёнства ў 2008 з удзелам пілёта Льюіса Гэмілтана.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads