Максімільян Маркс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максімільян Восіпавіч Маркс (19 кастрычніка [ст. ст. 7 кастрычніка] 1816, Віцебск — 1893) — удзельнік паўстаньня Кастуся Каліноўскага, дасьледнік Сыбіры, мэмуарыст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Віцебскую гімназію (1834), вучыўся ў Маскоўскім унівэрсытэце (ня скончыў). Працаваў выкладчыкам.
Арыштаваны па падазрэньні ў сувязях з паўстанцамі. У сьнежні 1863 — лютым 1864 сядзеў у Петрапаўлаўскай крэпасьці. Выпушчаны пад негалосны нагляд. У 1866 року арыштаваны па справе Д. У. Каракозава, які зьдзейсьніў няўдалы замах на расейскага імпэратара Аляксандра II. 24 верасьня 1866 пазбаўлены ўсіх правоў і высланы ў Сыбір.
Жыў у Енісейскай губэрні, з 1869 — у Енісейску. У лютым 1879 року былыя правы вернутыя, у 1880 вызвалены з-пад нагляду, атрымаў права выбару месца пражываньня, за выняткам сталіцаў, сталічных і Таўрыцкай губэрняў.
Памёр у Енісейску.
Remove ads
Дзейнасьць
У Енісейску заснаваў першую сыбірскую мэтэастанцыю.
Сябра Расейскага геаграфічнага таварыства, за карысныя працы па мэтэаралёгіі і прамер ракі Енісей адзначаны залатым мэдалём (1878).
Вонкавыя спасылкі
- Віцебская абласная бібліятэка(недаступная спасылка)
- Яндэкс-слоўнікі(недаступная спасылка) (рас.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads