Максім Саматой
беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Максім Саматой (нар. 11 кастрычніка 2001) — беларускі футбаліст, паўабаронца «Маладэчна-2018».
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец футбольнага клюбу «Віцебск». Яшчэ юнаком далучыўся да менскага «Дынама», з 2019 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У 2021 годзе замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе. У лютым 2022 году быў аддадзены ў арэнду ў «Энэргетык-БДУ»[3]. 19 сакавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць роднага «Віцебску» (3:1), калі выйшаў на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выходзіць на замену. У чэрвені 2022 году быў пераведзены ў арэнду ў «Ліду»[4], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. Па заканчэньні сэзону 2022 году пакінуў лідзкі клюб.
У сакавіку 2023 году падпісаў двухгадовы кантракт зь «Іслаччу»[5]. Пачаў выступаць за дубль, у асноўнай камандзе заставаўся на лаве запасных. У ліпені 2023 году пасьля прагляду быў арандаваны бабруйскай «Белшынай»[6]. У сьнежні 2023 году па заканчэньні арэнды вярнуўся ў «Іслач»[7], а ў студзені 2024 году пакінуў прысталічны клюб[8]. У лютым 2024 году вярнуўся да шыхтаў бабруйскай дружыны[9]. Напрыканцы 2024 году стаў адным зь лідэрам клюбу, але перад пачаткам новага сэзону ўзмоцніў склад навічка Найвышэйшай лігі «Маладэчна-2018»[10].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads