Мале
сталіца Мальдыўскіх астравоў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мале́ (па-мальдыўску: މާލެ) — сталіца і найбуйнейшы горад Мальдыўскіх астравоў. Насельніцтва складае 211 908 чалавек у 2022 годзе[1] ў межах адміністрацыйнай зоны і сумежнай геаграфічнай зоны ў 8,30 км², што робіць места адным з самых густанаселеных гарадоў у сьвеце[2][3]. Мале геаграфічна месьціцца на паўднёвай ускраіне атолу Паўночны Мале[4]. Адміністрацыйна горад складаецца з цэнтральнага вострава, вострава з аэрапортам і пяці іншых астравоў, якімі кіруе гарадзкая рада Мале. Традыцыйна гэта быў Каралеўскі востраў, адкуль кіравалі старажытныя каралеўскія дынастыі і дзе стаяў палац. У той час горад менаваўся як Магал[5]. Раней гэта быў горад-мур, аточаны ўмацаваньнямі і брамамі. Каралеўскі палац Гандувару быў зьнішчаны разам з маляўнічымі крэпасьцямі і бастыёнамі ў час рэканструкцыі места за часам панаваньня прэзыдэнта Ібрагіма Насіра па скасаваньні манархіі ў 1968 годзе. Тым ня менш, некаторыя будынкі ўсё ж такі захаваліся, у прыватнасьці, пятнічны мячэт. За апошнія некалькі дзесяцігодзьдзяў востраў значна пашырыўся памерамі дзякуючы мэліярацыі. Цягам многіх гадоў Мале быў цэнтрам палітычных пратэстаў і знакавых падзеяў.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
