Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сьвір)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы (Сьвір)
Remove ads

Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы — помнік архітэктуры пачатку XX стагодзьдзя ў Сьвіры. Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне мястэчка пад адрасам вуліца Набярэжная, 31. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры.

Помнік сакральнай архітэктуры
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Thumb
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
КраінаБеларусь
МястэчкаСьвір
Каардынаты54°50′30.16″ пн. ш. 26°24′40.75″ у. д.
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы на мапе Беларусі
Thumb
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы
Малельня Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы

Remove ads

Гісторыя

Thumb
Малельня, 1934 г.

Драўляную стараверскую малельню ў Сьвіры збудавалі пачатку XX ст.

Архітэктура

Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта 4-сьценны зруб пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай сьцяной, завершанай маленькім купалам. Над трыкутным франтонам галоўнага фасада ўзвышаецца высокі васьмярык зь вялікім купалам. Уваход праз дабудаваны каркасны прытвор пад 2-схільным пакрыцьцём. Рроўнічныя фасады праразаюцца вылучанымі на фоне гарызантальнай шалёўкі прастакутнымі аконнымі праёмамі, дэкараванымі ліштвамі і сандрыкамі.

Усярэдзіне малітоўная заля перакрываецца корабавым скляпеньнем. У апсыдзе скульптурная выява «Укрыжаваньне», абапал якой на сьценах месьцяцца абразы[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads