Малы гасьціны двор
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малы гасьціны двор — колішні гандлёва-складзкі комплекс у Менску на паўночным баку пл. Свабоды. Падмуркі будынкаў зьяўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасьцю рэспубліканскага значэньня[1].
Гасьціны двор | |
Малы гасьціны двор | |
![]() Малы гасціны двор у 1915 г. | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′16.94″ пн. ш. 27°33′21.74″ у. д. |
Тып будынка | Гасьціны двор |
Будаваньне | XVIII—XIX |
Статус | гісторыка-культурная каштоўнасьць |
Стан | зьнішчаны |
Малы гасьціны двор на мапе Беларусі ![]() ![]() Малы гасьціны двор |
Remove ads
Гісторыя
Комплекс узьведзены ў XVIII—пач. XIX стст. і складаўся з трох двух-трохпавярховых будынкаў, якія ўтваралі замкнутую кампазыцыю з двума ўнутранымі дворыкамі. Быў часткова разбураны падчас Другой сусьветнай вайны, захаваліся толькі два будынкі[2]. Будынкі былі зьнішчаныя ў наш час. Цяпер на месцы будынкаў пакладзеная плітка.
Архітэктура



Дамы № 19 і 21 уяўлялі сабой Ш-падобны комплекс. Двухпавярховы будынак № 19 на высокім цокалі меў няправільную форму ў пляне. З заходняга боку да яго была прыбудаваная галерэя-тэраса, пад якой месьціліся крамы й складзкія памяшканьні. З боку ўнутранага двара на ўзроўні другога паверху праходзіла вонкавая галерэя, на якую вяла лесьвіца з ажурнай чыгуннай агароджай. Унутраная пляніроўка была анфіляднай[3].
Трохпавярховы будынак № 21 меў форму няправільнага чатырохвугольніка й часткай дваровага фасаду прымыкаў да будынка № 19. На галоўным фасадзе вылучаўся неглыбокі рызаліт, завершаны трохвугольным шчытом з круглай люкарнай, над ўваходам праходзіў ступеньчаты карніз. Першы паверх руставаны, аддзелены ад астатніх карнізам. Аконныя праёмы невялікія прамавугольныя. Бакавы фасад па вуглах умацаваны руставанымі лапаткамі, пляніроўка — калідорна-анфілядная[2].
У XX ст. комплекс быў перабудаваны й накрыты складаным па канфігурацыі дахам з дахоўкі[3].
Remove ads
Крыніцы й заўвагі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads