Малія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Малія — рэшткі гораду эпохі бронзы на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы вострава Крыт (Грэцыя), каля аднайменнага паселішча; адзін з цэнтраў эгейскай культуры.
Дасьледаваны: палац, пабудаваны мінойцамі каля 1900 да н. э., жылыя кварталы гораду, нэкропаль. Сярод знаходак бронзавы меч зь дзяржаньнем са слановай косьці, абкладзеным золатам і завершаны галоўкай з крышталю; кінжал з залатым дзяржаньнем; каменная сякера з разным верхнім рабром з выяваю гатовага да скачка леапарда на прывязі.
Пасьля землятрусу 1750 да н. э. горад быў перабудаваны і існаваў прыблізна да 1450 да н. э.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Малія — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads