Мамбаса
места ў Кеніі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мамба́са (па-ангельску: Mombasa) — узьбярэжны горад у Кеніі ля Індыйскага акіяну. Гэта была першая сталіца Брытанскай Усходняй Афрыкі, перш чым Найробі атрымала такі статус. Цяпер горад ёсьць цэнтрам Прыбярэжнай правінцыі і акругі Мамбаса. Гэта найстарэйшы горад у краіне і другі паводле колькасьці насельніцтва горад Кеніі пасьля Найробі[2]. У той час як паводле стану на 2019 год жыхароў у Мамбасе налічвалася каля 1,2 млн чалавек, аглямэрацыя места з улікам прадмесьцяў сягала 3,5 млн чалавек[3]. Выгаднае разьмяшчэньне гораду спрыяла ягонаму важнаму статусу яшчэ ў старажытнасьці. У XII стагодзьдзі Мамбаса была квітнеючым гандлёвым горадам. Яго ў 1151 годзе згадвае ў сваіх працах арабскі географ Аль-Ідрысі. Найстарэйшы каменны мячэт у Мамбасе быў пабудаваны каля 1300 году. У канцы дакаляніяльнага пэрыяду Мамбаса сталася залежнай ад рабскай працы. А на працягу раньняга сучаснага пэрыяду гарадзкі порт быў ключовым вузлом у складаных гандлёвых сетках Індыйскага акіяну. На сёньня горад зарабляе на турызьме, але гандаль працягвае гуляць значную ролю. Маецца ўласны аэрапорт.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads