Манстэрскі дыялект

From Wikipedia, the free encyclopedia

Манстэрскі дыялект
Remove ads

Ма́нстэрскі дыяле́кт ірля́ндзкай мовы (па-ірляндзку: Gaeilge na Mumhan) — адзін з трох дыялектаў ірляндзкай мовы, распаўсюджаны пераважна ў гэлтахтах Кэры (Contae Chiarraí), Рынг (An Rinn) каля Дангарвану (Dún Garbháin) ва Ўатэрфордзе (Contae Phort Láirge) і Мускеры (Múscraí), таксама на востраве Кэйп-Клір-Айлэнд (Oileán Chléire) у заходняй частцы графства Корк (Contae Chorcaí). Найважнейшы падзел унутры дыялекту — розьніца паміж гаворкай графства Ўотэрфард і ўсімі астатнімі. Менавіта манстэрскі дыялект больш за астатнія дыялекты стаў асновай для афіцыйнага стандарту ірлянзкае мовы - гэтак звыны Caighdeán Oifigiúil.

Thumb
Дыялекты ірляндзкай мовы. Манстэрскія гаворкі — на поўдні.
Remove ads

Гісторыя

Адзіным месцам ў Манстэры, дзе манстэрскі дыялект выжыў і зьяўляецца мовай большасьці насельніцтва ёсьць поўнач і захад паўвыспы Дінгл. У іншы гэлтахтах Манстэру ірляндзкая мова зьяўляецца толькі мовай меншасьці.

Гістарычна манстэрскі дыялект быў пашыраны па ўсім Манстэры, ў тым ліку ён аказаў некаторы ўплыў на тыя графствы, Коннахту і Лэнстэру, якія зь ім мяжуюць, ў прыватнасьці Кілкэні, Вэксвард, поўдзень Голўэя ды Аранскія выспы.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads