Маргарыта Махнева
беларуская вясьлярка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маргарыта Махнева (у дзявоцтве — Цішкевіч; нарадзілася 13 лютага 1992 году, Хвойнікі) — беларуская вясьлярка на байдарцы. Двухразовая чэмпіёнка сьвету (2015), трохразовая чэмпіёнка Эўропы (2014, 2015). Бронзавы прызэр Алімпійскіх гульняў 2016 году.
У гонцы на 500 м на чэмпіянаце Эўропы 2012 году — 5-я.
Удзельнік Алімпійскіх гульняў 2012 году ў катэгорыі байдарка-адзіночка на 200 і 500 м (дыскваліфікаваная ў паўфінале)[1].
На Алімпійскіх гульнях 2016 году выйграла бронзавы мэдаль у чацьверцы разам з Марынай Літвінчук, Надзеяй Ляпешка і Вольгай Худзенка.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads