Марыбор (футбольны клюб)

славенскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыбор (футбольны клюб)
Remove ads

«Марыбор» (па-славенску: Maribor) — славенскі футбольны клюб з гораду Марыбору. Заснаваны ў 1960 годзе. Клюб ёсьць самым тытулаваным у Славеніі — 16-разовы чэмпіён Славеніі, 9-разовы ўладальнік Кубка Славеніі і 4-разовы ўладальнік Супэркубка Славеніі. Самым пасьпяховым пэрыядам для клюбу былі канец 1990-х гадоў і пачатак 2000-х, «Марыбор» значна пераўзыходзіў сваіх канкурэнтаў у айчынных першынствах. Пасьля сэзону 2008—2009 гадоў клюб вярнуў званьне чэмпіёну краіны. З 2011 году клюб дамогся, таксама, поспехаў і на эўрапейскім узроўні, некалькі разоў дасягаўшы групавыя раўнды Лігі чэмпіёнаў і Лігі Эўропы.

Хуткія факты Заснаваны, Горад ...

Галоўным супернікам клюбу ёсьць сталічная «Алімпія», матчы супраць якой носяць назву «Адвечнае дэрбі» (славен. Večni derbi). «Марыбор» мае даволі высокую фанацкую падтрымку, а таксама самую высокую сярэднюю наведвальнасьць у краіне. Хатні стадыён клюбу «Людзкі вэрт» здольны зьмясьціць 12 702 гледача. Першапачаткова ён быў пабудаваны ў 1952 годзе, але ў 1990-я і 2000-я гады быў праведзены шэраг асноўных рэканструкцыяў стадыёну, пасьля чаго ён атрымаў сучасны выгляд.

Remove ads

Гісторыя

Thumb
«Марыбор» гуляе ў 1961 годзе супраць «Ульяніку» ў плэй-оф да выхаду ў Другую лігу Югаславіі.

Футбольны клюб «Марыбор» быў заснаваны 12 сьнежня 1960 году[2] праз два месяцы пасьля расфармаваньня іншага марыборскага клюба «Бранік». На нарадзе кіраўніцтва зноў утворанага клюбу, прэзыдэнтам быў абраны Срэчка Корэн. Першы свой матч «Марыбор» правёў 5 лютага 1961 году супраць марыборскага клюбу «Ковінар» і атрымаў перамогу зь лікам 2:1. Два мячы ў гэтае гульні забіў Стэфан Толіч.

Не зважаючы на тое, што фіялетавы і белы абіраліся клюбнымі колерамі ад самага пачатку, каманда згуляла свой першы матч у зялёна-сіняй камбінацыі, бо іхная фіялетавыя майкі былі яшчэ не гатовыя да пачатку сустрэчы[3]. Клюб адразу ж атрымаў перамогу ў Славенскай рэспубліканскай лізе, якая прадстаўляла трэці ўзровень югаслаўскага футболу. Такім чынам «Марыбор» атрымаў права спаборнічаць у кваліфікацыі на выхад у Другой лігу Югаславіі[3].

Андрыя Пфландэр, які ўзначальваў каманду на той час, праз хваробу пакінуў яе перад стартам плэй-оф. У выніку «Марыбор» не атрымаў месца ў другой лізе[3]. На зьмену Пфландеру прыйшоў Уладзімер Сімуніч, які ў выніку празь шэсьць гадоў вывеў клюб у другую лігу[3]. «Марыбор» атрымаў перамогу ў першым двух раундах плэй-оф, а потым адолеў харвацкі «Ўльянік» па суме двух матчаў зь лікам 2:1[3].

Remove ads

Склад

Актуальны на 15 лютага 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads