Марыя Ячыноўская
летувіская музыка From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Марыя Ячыноўская-Кімант (Кімант-Яцына; 1858?, Шаўлі — 1922) — піяністка, кампазытарка, грамадзкая дзяячка.
Нарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі зь Беларусі.
Скончыла Пецярбурскую кансэрваторыю.
Жонка летувіскага дзеяча Яна Кіманта (Кімантаса). Швагерка беларускага дзеяча Вацлава Іваноўскага.
У 1914 арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, летувісаў і расейцаў), скампанавала музыку апэрэты «Залёты» на лібрэта В. Дунін-Марцінкевіча (паст. з Аляксандрам Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914-18) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.
Да 1986 дзейнасьць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцаліне Кімант-Япыне.[1]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads