Марыя Паўла Сурвілла

беларуская этнамузыколяг, этнакультуроляг From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Марыя Паўла (Паўліна) Сурвілла[1][2] (па-ангельску: Maria Paula Survilla, 1 лютага[1] 1964 г. — 26 красавіка 2020 г.) — дзяячка беларускай дыяспары ў Канадзе і ЗША, прафэсарка музыказнаўства, сябра Рады БНР. Дачка Івонкі Сурвіллы.

Хуткія факты Дата нараджэньня, Месца нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Мадрыдзе, дзе яе бацькі, беларускія актывісты Івонка Сурвілла (Шыманец) і Янка Сурвілла, рабілі беларускія перадачы на Гішпанскім радыё. Зь дзяцінства валодала беларускай, францускай і гішпанскай мовамі, пазьней таксама засвоіла расейскую і ангельскую.

У 1969 г. сям’я пераехала ў Канаду.

Служыла музыкай у канадзкім войску[3].

У 1987 г. скончыла ўнівэрсытэт Атавы, атрымаўшы ступень бакаляўра музыкі. Пазьней скончыла Ўнівэрсытэт штата Мічыган, Эн-Арбар, атрымаўшы ступень магістра. Магістаркую працу пісала пра беларускую дыяспару.[3]

Абараніла доктарскую дысэртацыю ў Мічыганскім унівэрсытэце.

Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэта выкладала тэорыю музыкі ва Ўнівэрсытэце штата Паўночная Караліна і пазьней у Вартбурскім коледжы (штат Аёва).

Вывучала праблемы фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці ў постсавецкай Беларусі. Аўтарка навуковых працаў і кніг, прысьвечаных беларускай музыцы, адна зь іх — «Пра русалак і рок-сьпевакоў» — прысьвечаная сучасным выканаўцам.

З 2007 г. была дырэктаркай Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе.

Памерла ў красавіку 2020 года на 57-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы. У Паўліны Сурвіллы застаўся муж Эрык, прафэсар музыкі, музыкант, і два сыны.

Remove ads

Абраныя працы

  • Survilla, M. P. (1990). Music and Identity: Byelorussians Making Music in North America (University of Michigan).
  • Survilla, M. P. (2003). Ordinary words. Sound, symbolism, and meaning in Belarusan-language rock music. In Global pop, local language, ed. Harris M. Berger and Michael Thomas Carroll, 187—206.
  • Survilla, M. P. (2020). Of mermaids and rock singers: placing the self and constructing the nation through Belarusan contemporary music. Routledge.
Remove ads

Літаратура

Dr. Maria Paula Survilla (1964—2020). A Scholar and Advocate of Belarusian Culture = Др. Марыя Паўліна Сурвіла (1964—2020). З Беларуссю ў сэрцы / укладанне, прадмова Зіны Гімпялевіч. Мінск: Лімарыус, 2021. 408 c.

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads