Марыя Ст’юарт (п’еса)

трагедыя Фрыдрыха Шылера From Wikipedia, the free encyclopedia

Марыя Ст’юарт (п’еса)
Remove ads

Мары́я Ст’ю́арт (па-нямецку: Maria Stuart) — аналітычная трагедыя Фрыдрыха Шылера ў пяці дзеях. Сюжэт п’есы заснаваны на гісторыі жыцьця шатландзкае каралеўны Марыі Ст’юарт.

Хуткія факты Жанр:, Аўтар: ...

Работа над творам была пачатая ў чэрвені 1779 году. У траўні году былі скончаныя першыя чатыры дзеі трагедыі. Над апошняй пятай дзеяй Шылер працаваў у адасобленым замку Этэрсбург і здолеў скончыць твор сёлета 9 чэрвеня. Тэатральная прэм’ера «Марыі Ст’юарт» адбылася 14 чэрвеня 1800 году на сцэне Ваймарскага тэатра. У 1801 г выйшлі першыя два кніжныя выданьні гэтае п’есы[1].

Remove ads

Крыніцы

Сярод крыніцаў, якія Шылер выкарыстоўваў для вывучэньня гісторыі Ангельшчыны маюцца працы на ангельскай, нямецкай, францускай і лацінскай мовах:

  • лацінамоўнае сачыненьне ангельскага гісторыка Ўільяма Кэмдэна — «Аналы валадарыньня Лізабэты» (1615)
  • кніга францускага гісторыка Брантома — «Жыцьцё вядомых жанчынаў» (фр. Vie des dames illustres)
  • двухтомнае выданьне шатляндзкага гісторыка Ўільяма Робэртсана — «Гісторыя Шатляндыі» (анг. The history of Scotland)
  • сачыненьне Ёгана Вільгельма Архенгольца — «Гісторыя Лізабэты, каралевы ангельскай»

У характарыстыцы эпохі рэфармацыі і контррэфармацыі, асабліва ў характарыстыцы Марыі Сьцюарт і ў адзнакі ролі Лізабэты ў сьмяротным пакараньні шатландзкае каралеўны, Шылер абапіраўся на гістарычную працу Ёгана Вільгэльма Архенгольца[2]. Некаторыя спрэчныя моманты ў біяграфіі шатляндзкае каралеўны Шылер прыняў у асьвятленьні менавіта Архенгольца. Так, у Шылера Марыя вінаватая ў забойстве мужа, але ня мае дачыненьня да змовы Бабінгтона. Яе захапленьне графам Ботвэлем успрымаецца, як гістарычны факт, у той час як францускі гісторык Брантом лічыць чуткі аб гэтай палкасьці Марыі няслушнымі.

Акрамя таго, Шылер уводзіць у сваю драму тры негістарычных факта: каханьне Лейстэра і Марыі, змову Морцімэра з мэтай гвалтоўнага разьняволеньня Марыі з турмы і сустрэчу Марыі зь Лізабэтай[3].

Remove ads

Асобы

  • На баку Лізабэты
  • Лізабэта, каралева Ангельшчыны
  • Ўільям Сэсіль, барон Бэрлі, вялікі лорд-скарбахавальнік
  • Граф Кент
  • Вільям Дэвісан, дзяржаўны сакратар
  • Эм’яс Полет, рыцар, ахоўнік Марыі
  • Дрэджэн Друры, другі ахоўнік Марыі
  • На баку Марыі
  • Марыя Ст’юарт, каралева Шатляндыі, у ангельскай турме
  • Мортымэр, пляменьнік Полета
  • О’Кэлі, сябар Морцімера
  • Мэльвіль, пакаёвы слуга Марыі
  • Ганна Кенэдзі, карміцелька Марыі
  • Маргарыта Кэрл, пакаёўка Марыі
  • Іншыя
  • Робэрт Дэдлі, граф Лейстэр
  • Джордж Толбат, граф Шрусбэры
  • Граф Абэпін, францускі пасол
  • Граф Бэльеўр, надзвычайны пасол Францыі
  • Бэргаэн, ўрач Марыі
  • Шэрыф графства
  • Афіцэр каралеўскае варты
  • Францускія і ангельскія кавалеры
  • Варта
  • Прыдворныя кавалеры каралевы Ангельшчыны
  • Слугі і служанкі каралева Шатляндыі
Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads