Маскат
сталіца Аману From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маска́т (па-арабску: مسقط) — сталіца і найбуйнейшы горад Аману. Насельніцтва гораду поруч з прадмесьцямі налічвае блізу 1,45 мільёнаў чалавек паводле зьвестак на кастрычнік 2023 году[2]. Вядомы з пачатку I стагодзьдзя нашай эры як важны гандлёвы порт паміж захадам і ўсходам. Маскат кіраваўся рознымі мясцовымі плямёнамі, а таксама замежнымі дзяржавамі, як то Сасанідзкай, Партугальскай і Асманскай імпэрыямі ў розныя моманты сваёй гісторыі. У XVIII стагодзьдзі ўплыў гораду значна пашырыўся да Ўсходняе Афрыкі і Занзыбару. Як важны порт ў Аманскай затоцы Маскат заўжды прыцягваў замежных гандляроў і пасяленцаў, такіх як пэрсы, бэлуджы і сындгі. З пачаткам укаранаваньня султана Кабуса бэн Саіда ў 1970 годзе, Маскат перажыў хуткае разьвіцьцё інфраструктуры, што прывяло да росквіту эканомікі і будаўніцтва шматнацыянальнага грамадзтва. Маскат характарызуецца як бэта-горад у сыстэме глябалізацыі паводле некаторых дасьледваньняў[3].

Горы Гаджар дамінуюць над Маскатам. Сам горад месьціцца на Арабскім моры ўздоўж Аманскай затокі ў непасрэднай блізкасці ад стратэгічнай Армускай пратокі. Ляндшафт гораду фармуюць невысокія белыя будынкі, але порт на паўночна-ўсходнім ускрайку гораду мае іншую архітэктуру. У эканоміцы Маската пераважаюць гандаль, нафта, звадкаваны прыродны газ і портавыя паслугі.
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads