Маскоўская патрыярхія
падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Маскоўская патрыярхія — падразьдзяленьне Расейскай праваслаўнай царквы, якое яднае ўстановы пад наўпроставым кіраўніцтвам маскоўскага патрыярха.
Паводле 8-й главы Статуту РПЦ 2000 году, валодала паўнамоцтвамі прадстаўляць патрыярха[2]. У яе склад уваходзілі: адміністрацыйны сакратарыят, выдавецтва, прэс-служба, кіраўніцтва справамі, управа Маскоўскай мітраполіі, управа ў справах япархіяў у краінах блізкага замежжа, а таксама 3 камісіі: 1) каардынацыі выставачнай дзейнасьці, 2) фізычнай культуры і спорту, 3) узнагародная[3].
Да ўхваленьня Статуту РПЦ 2000 году мела адначасна ўзаемазамяняльную назву Маскоўскі патрыярхат, які пасьля стаў 2-й афіцыйнай назвай РПЦ[4]. У царкоўна-гістарычнай літаратуры тэрмін ужываецца для пазначэньня той часткі цяперашняй Расейскай праваслаўнай царквы з 1589 да канца XVII стагодзьдзя, якая знаходзілася ў юрысдыкцыі маскоўскіх патрыярхаў, гэта значыць з выняткам Кіеўскай мітраполіі Канстантынопальскага патрыярхату і ўніяцкіх япархіяў Сьвятога Пасаду ў Рэчы Паспалітай. Назва «Маскоўскі патрыярхат» часта ўжываецца, каб адрозьніць гэтае рэлігійнае аб'яднаньне ад іншых праваслаўных арганізацыяў усходняй традыцыі, якія не ўзаемадзейнічаюць з патрыярхам маскоўскім або маюць вялікую ступень адміністрацыйнай незалежнасьці ад Сынода МП.
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads