Мастацкая літаратура

літаратура з выкарыстаньнем выдумкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мастацкая літаратура
Remove ads

Мастацкая літаратура (мастацкі ад мастацтва + літаратура, таксама прыгожае пісьменства) — адзін з асноўных відаў мастацтва[1], які выкарыстоўвае ў якасьці адзінага матэрыялу словы і канструкцыі натуральнае мовы. Часам у сэнсе мастацкай літаратуры ўжываюць тэрмін «літаратура»[2]. Спэцыфіка мастацкай літаратуры выяўляецца ў супастаўленьні, з аднаго боку, зь відамі мастацтва, якія выкарыстоўваюць іншы матэрыял замест славесна-моўнага (музыка, выяўленчае мастацтва) альбо ў шэрагу зь ім (тэатар, кіно, песьня, візуальная паэзія), зь іншага боку — зь іншымі тыпамі славеснага тэксту: філязофскім, публіцыстычным, навуковым і іншымі. Мастацкая літаратура аб’ядноўвае пісьмовую літаратуру і вусна-паэтычныя творы фальклёру[3]. Набліжаныя да мастацкай літаратуры такія віды пісьмовых твораў, як мэмуарная, эпісталярная, дакумэнтальная літаратура. Мастацкая літаратура пачала разьвіцьцё ў старажытнасьці — першапачаткова ў выглядзе міталёгіі і фальклёру[4].

Thumb
Вокладка зборніка вершаў Янкі Купалы (1913 год)
Remove ads

Структырныя тыпы

У самым агульным сэнсе мастацкая літаратура падзяляецца на тры роды: паэзію (лірыку), драму й прозу (эпас)[3].

Проза

Празаічным лічыцца літаратурны тэкст, у якім асобны, незалежны ад моўнага рытм ня ўмешваецца ў моўны склад і не ўплывае на зьмест. Аднак вядома шмат памежных зьяваў, як то многія празаікі сьвядома даюць сваім творам некаторыя прыкметы вершаваных, як то рытмізаваныя фрагмэты прозы Джэймза Джойса ці зарыфмаваныя фрагмэнты ў рамане Уладзімера Набокава «Дарунак».

Проза шырока выкарыстоўваецца ў бэлетрыстыцы. Гэта мова раманаў, кароткіх гісторыяў і іншых тыпаў твораў. Асобныя прыклады гэтых твораў вядомыя ўжо шмат стагодзьдзяў, аднак у самастойную форму літаратурных твораў яны разьвіліся адносна нядаўна.

Паэзія

У агульным выпадку, верш зьяўляецца літаратурным творам, які надзелены асаблівай рытмічнай структурай, не вынікае з натуральнага рытму гаворкі. Характар ​​гэтага рытму можа быць розным у залежнасьці ад уласьцівасьцяў самой мовы, гэтак, для моваў, у якіх вялікае значэньне мае адрозьненьне галосных гукаў паводле даўжыні, натуральным было ўзьнікненьне вершаванага рытму, пабудаванага на добраўпарадкаваньных складах па прыкмеце даўгаты/сьцісласьці, а для моваў, у якіх галосныя адрозьніваюцца толькі сілай выдыху, як то пераважная большасьць сучасных эўрапейскіх моваў, натуральна выкарыстаньне такога вершаванага рытму, які парадкуе склады па прыкмеце націску.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads