Матывацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Матыва́цыя (лац. moveo — «рухаю») — заахвочваньне асобы да жвавай дзейнасьці дзеля задаваленьненьня патрэбы ў даброце і спрыяльных абставінах жыцьця. Спалучае ўнутраныя і зьнешнія ўмовы, што выклікаюць накіраванасьць дзеяньня на азначаны прадмет. Ёсьць асабіста значным пабуджэньнем, што адпавядае глыбіннай патрэбе асобы. Разьвіваецца празь пераўтварэньне і ўзмацненьне прадметнай дзейнасьці. Чыньнікам выступае вытворчасьць даброты. Увасабляе прадметную зацікаўленасьць, ідэал і каштоўнасьць. Залежыць ад валявых якасьцяў, выхаваньня, каштоўнаснай скіраванасьці і будовы маральнай сьвядомасьці асобы. Выяўляе сьветапоглядныя ўстаноўкі і правілы дзейнасьці чалавека. Зьяўляецца асноўным прадметам вывучэньня ў псыхалёгіі асобы[1].
Remove ads
Віды
- Паводле герархіі: агульная (адлюстроўвае накіраванасьць разьвіцьця асобы) і сытуатыўная (задавальненьне прыватнай патрэбы).
- Паводле віду дзейнасьці: камунікатыўная, пазнавальная і пераўтваральная.
- Паводле прадмета насычэньня: духоўная і рэчыўная.
- Паводле ўсьведамленьня: адпаведная (мэта), неадпаведная (матываваньне), неўсьвядомленая[1].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads