Махмуд Ахмадзінэжад
іранскі палітык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Махму́д Ахмадзінэжа́д (па-пэрсыдзку: محمود احمدینژاد; нар. 28 кастрычніка 1956 году ў Гамсары) — дзяржаўны дзяяч Ірану, шосты прэзыдэнт Ісламскай рэспублікі Іран (ад 2003 да 2013 году).
Remove ads
Біяграфія
Махмуд Ахмадзінэжад нарадзіўся 28 кастрычніка 1956 году непадалёк ад в. Гамсары (астан Сэмнан). Ягоны бацька Ахмад быў прадаўцом гародніны, цырульнікам і рэлігіёзным шыітам, які выкладаў Каран[4]. Маці Махмуда Ахмадзінэжада, Khanom, мела ганаровы тытул Sayyida, які сьведчыў пра яе прамое паходжаньне ад прарока Мухамада[4]. Калі Махмуду Ахмадзінэжаду было чатыры гады, ягоны бацька зьмяніў імя з «Saborjhian»[5] на «Sabaghian»[6], каб пазьбегнуць дыскрэдытацыі. Слова «Sabor» па-пэрсыдзску абазначае мастака па тканінах. Гэты занятак некалі быў шырока распасюджаны пры вырабе дываноў у астане Сэмнан. Прозьвішча Ахмадзінэжад было ўтворана ад аднаго з імёнаў прарока Мухамада — Ахмад. Вядома, што Махмуд Ахмадзінэжад невялікага росту.
У 1976 годзе Махмуд Ахмадзінэжад прыняў удзел ў нацыянальным конкурсе сярод паступаючых у ВНУ. У сваёй аўтабіяграфіі ён напісаў, што заняў 132 месца сярод 400 000 удзельнікаў у тым годзе[7], што дало яму магчымасьць паступіць у Іранскі Ўнівэрсытэт Навукі і Тэхналёгіі (IUST, Тэгеран) на спэцыяльнасьць «будаўніцтва». Атрымаў дыплём транспатрнага інжынэра.
Кар’ера ды выкладчыцкая дзейнасьць
Некаторыя акалічнасьці жыцьця Ахмадзінэжада ў 1980-я невядомыя шырокай публіцы, але вядома, што ён займаў шэраг пасадаў у Заходнім Азэрбайджане.
З 1980 году ўдзельнічаў добраахвотнікам у вайне з Іракам. Шмат хто сьцьвярджае, што пасьля заяўленьня Садама Хусэйна пра ўварваньне Ірану Ахмадзінэжад уступіў у Армію сторажаў ісламскага перавароту, дзе служыў у разьведцы ды службе бясьпекі[8]. Разам з тым, ягоны дарадца Mojtaba Samareh Hashemi кажа, што «Ён ніколі не быў сябрам ці афіцыйным сябрам сторажаў ісламскага перавароту», але быў хутчэй добраахвотнікам кшталту Basiji[9]. Пасьля заканчэньня вайны працаваў дзяржаўным служачым у астане Хой і Маку.
У 1986 годзе Ахмадзінэжада прынялі ў праграму магістэрскай дысэртацыі ў ягонай alma mater. У 1989 годзе ён пачаў выкладаць[10].
У 1993 годзе стаў начальнікам астану Ардабіль (паўночна-заходняя частка краіны). З 1997 году выкладчык у Тэгеранскім унівэрсытэце, які сам закончыў. У 1997 годзе ён абараніў дысэртацыю на званьне доктара філязофіі ў IUST па тэме «інжынэрнае забесьпячэньне ды плянаваньне транспарту». З 2003 году начальнік места Тэгеран.
Быў выбраны прэзыдэнтам Ірану 24 чэрвеня 2005 году. Падчас займаньня пасады прэзыдэнта кіраваўся ў сваёй дзейнасьці поглядамі ісламскага духавенства. У адносінах зь дзяржавамі захоўвае антыізраільскую і антыамэрыканскую палітыку. Прыхільнік шчыльных адносін з Расеяй і Кітаем. Адкрыта заявіў аб адмаўленьні галакосту. Лічыць гэта выдумкай «сыяністаў», дзяржаўных колаў Ізраілю.
Прыхільнікі Ахмадзінэжада сьцьвярждаюць, што ён просты чалавек, які жыве «сьціпла»[11]. Калі ён быў абраны прэзыдэнтам, ён хацеў працягваць жыць са сваёй сям’ёй у Тэгеране, але ягоныя дарадцы па бясьпецы параілі пераехаць. Ахмадзінэжад перадаў старажытныя пэрсыдзкія дываны з палацу прэзыдэнта ў музэй дываноў і замяніў іх таннымі. Сьцьвярджаюць, што ён адмовіўся ад VIP месца ў прэзыдэнцкім самалёце і нават замяніў яго на грузавы[12][13]. Пасьля інаўгурацыі ў якасьці прэзыдэнта Ірану, свой першы афіцыйны прыём Ахмадзінэжад правёў у маўзалеі Алі ібн Мусы, што было яскравым знакам[14].

Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads