Машыннае слова
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Машыннае слова — машынназалежная й плятформазалежная велічыня, вымяраная ў бітах або байтах (трытах або трайтах), роўная разраднасьці рэгістраў працэсара і/або разраднасьці шыны дадзеных (звычайна некаторая ступень двойкі). На раньніх кампутарах памер слова супадаў таксама зь мінімальным памерам адрасаванай інфармацыі (разраднасьцю дадзеных, разьмешчаных па адным адрасу); на сучасных кампутарах мінімальнай адрасаваным блёкам інфармацыі звычайна зьяўляецца байт, а слова ўключае некалькі байт. Машыннае слова вызначае наступныя характарыстыкі машыны:
- разраднасьць дадзеных, апрацоўваных працэсарам;
- разраднасьць адрасаваных дадзеных (разраднасьць шыны дадзеных);
- максымальнае значэньне бяззнакавага цэлага тыпу, напроста падтрымоўванага працэсарам: калі вынік арыфмэтычнай апэрацыі пераўзыходзіць гэтае значэньне, то адбываецца перапаўненьне;
- максымальны аб’ём апэратыўнай памяці, напроста адрасаванай працэсарам.
Remove ads
Памер машыннага слова на розных архітэктурах
Гістарычна памер машыннага слова выбіраўся кратным памеру знака. У пачатку 1960-х у кампутарах, якія вырабляліся ў ЗША, выкарыстоўвалася як правіла 6-бітная кадоўка, таму даўжыня слова тамака была кратная 6 бітам.
У сучасных кампутарах слова складаюцца з цэлага ліку байтаў, прычым гэты лік як правіла зьяўляецца ступеньню двойкі. Байт жа, для пераважнай большасьці сучасных архітэктур, роўны 8 бітам.
Словы даўжынёй бітаў прымаюць лікавыя (бяззнакавыя) значэньні ад 0 да улучна.
Пазначэньні: b: біт, d: дзесятковая лічба, w: памер машыннага слова, n: пераменнае значэньне.
Remove ads
Глядзіце таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads