Машэ Даян

ізраільскі вайсковец, палітык From Wikipedia, the free encyclopedia

Машэ Даян
Remove ads

Машэ́ Дая́н (па-габрэйску: משה דיין; 20 траўня 1915 — 16 кастрычніка 1981) — ізраільскі вайсковы і палітычны дзяяч. Камандэр Ерусалімскага фронту ў першай араба-ізраільскай вайне (1948), чалец Генэральнага штаба Арміі абароны Ізраілю (1953—1958) у часе Сынайскай вайны (1956), міністар абароны ў часе Шасьцідзённай вайны (1967), дзякуючы чаму стаў сусьветным сымбалем барацьбы Дзяржавы Ізраілю.

Хуткія факты чалец Генэральнага штаба[d], Папярэднік ...

Сябра жыдоўскай ваенізаванай арганізацыі Хагана з 1930-х рокаў. У часе арабскага паўстаньня ў Палестыне служыў у Спэцыяльных начных аддзелах. У часе нападу вішысцкіх войскаў на Лібан страціў вока. У 1965 року разам з Давыдам Бэн-Гурыёнам і Шыманам Пэрэсам партыі стварыў партыю Рафі. Перад пачаткам Шасьцідзённай вайны заняў пасаду міністра абароны. Пасьля вайны Суднага дня (1973) сышоў з пасады праз крытыку. У 1977 выключаны з Ізраільскай працоўнай партыі, бо ў сфармаваным Лікудам урадзе атрымаў пасаду міністра замежных справаў і адыграў істотную ролю ў падпісаньні мірнай угоды з Эгіптам.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads