Менскае маршрутнае таксі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ме́нскае маршру́тнае таксі́ — сукупнасьць рэгулярных маршрутаў маршрутнага таксі ў Менску.
Гісторыя
Як тып транспарту, маршрутныя таксі ўпершыню ўведзеныя аўтакамбінатам таксаматорнага транспарту ў Менску ў 1974 годзе з мэтай паляпшэньня перавозкі пасажыраў з цэнтра гораду ў жылыя раёны. На маршрутах выкарыстоўваліся айчынныя мікрааўтобусы РАФ-977ДМ, а з канца 70-х — РАФ-2203.
Пасьля распаду СССР маршрутныя таксоўкі зьніклі з вуліц гораду і зьявіліся зноў толькі ў 1996[1].
Рухомы склад
Паслугі маршрутных таксі надаюць у Менску як прыватныя кампаніі, гэтак і дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс». Апроч мікрааўтобусаў «Газэль» таксама выкарыстоўваюцца: Mercedes Sprinter, Volkswagen Transporter, Peugeout Boxer, Ford Transit і некаторыя іншыя мадэлі розных вытворцаў.
Аплата праезду
Кошт праезду ў маршрутных таксоўках незафіксаваны: на розных маршрутах выкарыстоўваецца розны кошт, але ўтрымліваецца ў межах 1.50-2 руб.[2] Да таго ж, кошт можа быць зьніжаны, калі пасажыр праязджае нязначную частку маршруту.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads