Менская вышэйшая партыйная школа

вышэйшая навучальная ўстанова ў Менску From Wikipedia, the free encyclopedia

Менская вышэйшая партыйная школа
Remove ads

Менская вышэйшая партыйная школавышэйшая навучальная ўстанова ў Менску, якая займалася падрыхтоўкай і перападрыхтоўкай партыйных, савецкіх і камсамольскіх працаўнікоў, працаўнікоў друку, радыё і тэлебачаньня.

Хуткія факты Функцыянаваў, Месцазнаходжаньне ...

Створаная ў 1956 годзе на базе Рэспубліканскай партыйнай школыпры ЦК КПБ. У 1991 годзе праца школы спыненая ў сувязі з забаронай Вярхоўнага савету БССР дзейнасьці КПСС-КПБ на тэрыторыі Беларусі.

Сярод пастаянных навучальных дысцыплінаў, у школе важнае месца адводзілася выкладаньню эканамічных навук, асабліва ў вобласьці палітэканоміі, эканомікі прамысловасьці і сельскай гаспадаркі, кіраваньня і эканомікі СССР. Гэтыя дысцыпліны выкладаліся ў адпаведнасьці з устаноўкамі, уласьцівымі партыйнай адукацыі, указаньнямі КПСС і КПБ[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads