Менскі трамвай
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Менскі трамвай — адзін зь відаў мескага транспарту ў Менску. Трамвайны рух быў пачаты 13 кастрычніка 1929 году. На сёняшні дзень трамвайная сыстэма — гэта амаль 30 км пуцей, 8 маршрутаў і 162 адзінак рухомага складу.[1]


Гісторыя
Трамвай у Менску пачаў працу ў складзе двух маршрутаў:
- «Таварная станцыя — Камароўка» (13 прыпынкаў — 9 абавязковых і 4 па патрабаваньні)
- «Вакзал — плошча Свабоды» (3 прыпынкі, зь іх 2 абавязковыя)
Выкарыстоўваліся вагоны КМ Мыцішчанскага вагонабудаўнічага заводу. Выпуск складаў 5 вагонаў. У першы год працы было перавезена 11 мільёнаў пасажыраў, да 1932 году гэтая колькасьць падвоілася. У 1933 годзе рухомы склад менскага тралейбуса складаў 43 вагоны.[2]
15 студзеня 2014 году «Менсктранс» пачаў продаж праязных смарт-картак для трамваяў на 10 і 15 дзён, а таксама на месяц. 1 лютага такія бескантактныя карткі замянілі папяровыя праязныя. Закладная цана карткі складала 12 000 рублёў (1,17 $). Пры ўваходзе ў трамвай праязную картку сталі прыкладаць да валідатара на парэнчах. Пры гэтым, гукавы сыгнал валідатара абазначаў аплату праезду. Таксама валідатары і электронныя кампостэры для прабіцьця аднаразовых талёнаў блякавалі падчас уваходу кантралёра ў трамвай[3].
На сёняшні дзень рухомы склад амаль цалкам абноўлены. На лініях працуюць трамваі вытворчасьці «Белкамунмаш».
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads