Менск (кампутарная гульня)
кампутарная гульня 1999 року From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Менск» — беларускамоўная кампутарная гульня, створаная ў 1999 годзе распрацоўнікамі пад псэўданімамі Gildur, Morfin і Forion. Мэта гульні — разграміць гопніцкі клюб «Рэактар», а таксама забіць галоўнага фашыста Беларусі Бацьку.
Remove ads
Гульнявы працэс
Беларускі рокер Лявон вырашыў пазбавіць Менск ад скінгэдаў, гопнікаў, АМАПаўцаў ды іншай навалачы. Галоўнаму герою, каб зарабіць адзінкі досьведу й грошы, трэба забіваць ворагаў. Грошы патрэбны, каб набыць піва ў бары «Чэсны Ізя». Лявону неабходна піць піва, інакш ён памрэ ад страху (у гульні гэта азначаецца як «абясьпіўленьне арганізму»). У гопніцкім клюбе «Рэактар» трэба забіць дыджэя і пасьля ўсунуць у магнітафон артэфакт «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.». Пасьля таго, як над клюбам залунае бел-чырвона-белы сьцяг, трэба забіць галоўнага ворага Беларусі Бацьку. Пасьля ягонага забойства гульня сканчаецца[1].
Для дасягненьня мэты патрэбны зброя, якая ў гульні прадстаўлена ад піўных бутэлек да бэнзапілы думэра, і артэфакты, аднім зь якіх зьяўляецца білет Беларускага патрыятычнага саюзу моладзі[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads