Месяц і сонца

From Wikipedia, the free encyclopedia

Месяц і сонца
Remove ads

Ме́сяц і со́нца — альбом беларускага музычнага гурта WZ-Orkiestra, запісаны ў красавіку — жніўні 2005 году на студыі «Хата».

Хуткія факты Месяц і сонца, Альбом WZ-Orkiestra ...
Remove ads

Гісторыя

Альбом руйнуе ўсе нашы стэрэатыпы і ўяўленьні пра архаічнасьць Японіі, зь нязьменнымі самураямі і квітнеючай сакурай. Праект «Месяц і сонца» дэманструе зусім іншую Японію: сучасную, мэлядычную, але шануючую свае традыцыі, сваю спадчыну.

На альбоме гучыць голас Адама Глёбуса, чытаючага свае вершы, рэп Аляксандра Памідорава, прамова Міхала Анемпадыстава, які разважае наконт скарынаўскай сыгнатуры «Месяц і сонца», што «пад адной вокладкай аб’яднаў традыцыйную японскую паэзію і сучасную беларускую музычную культуру». У японскай мове герогліфы «сонца» і «месяц» азначаюць» «кола часу», «рух жыцьця», штосьці бясконцае, адвечнае, што не спыняецца ні на хвіліну. Гэта сымбалізуе сустрэчу дзьвюх культураў, двух народаў, двух жыцьцёвых укладаў[1].

На дыску ёсьць і баляды, і рок-н-рол, і кантры, і пэўная прыджазаванасьць. Выкшталцонасьць, спакой, шляхетнасьць — і авантурызм, надрыў ды правакацыі.

Remove ads

Сьпіс кампазыцыяў

  1. «Сакура» (японская народная песьня)
  2. «Ноч жухлага месяца» (музыка Т. Акана, словы Т. Такана)
  3. «Зьбіраючы чайнае лісьце» (аўтар невядомы)
  4. «На ўзьбярэжжы» (музыка Т. Нарыта, словы К. Хаясі)
  5. «Сын мора» (аўтар невядомы)
  6. «Позна восеньню» (музыка Т. Акана, словы Т. Танака)
  7. «Сьвята ў вёсцы» (музыка Ё. Мінамі, аўтар словаў невядомы)
  8. «Поўня» (музыка Н. Матаоры, словы У. Нагуці)
  9. «Ля вагніска» (аўтар невядомы)
  10. «Радзіма» (музыка Т. Акана, словы Т. Такана)
Remove ads

Удзельнікі

Выдаўцы

  • WestRecords
  • Зьміцер Вайцюшкевіч: прадусар
  • WZ-Orkiestra: аранжаваньне
  • Алена Дашкевіч: дызайн
  • Эдуард Іваноў: запіс, зьвядзеньне, мастэрынг
  • Алег Чыжык: запіс
  • Аляксандар Сазонаў: запіс

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads