Мотэ

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мотэ, або вежа-замак — першая форма ўласна фэадальнага замка ў Заходняй Эўропе. Цалкам прыватнаўласьніцкае абарончае і жылое збудаваньне, Мотэ быў нашмат меншых памераў за ранейшыя племянныя гарадзішчы і меў выразна прыватнаўласьніцкі характар.

Леанард Вілена дае наступнае мотэ азначэньне: "земляны ўзгорак, натуральнага паходжаньня ці збольшага штучнага паходжаньня, які служыць месцам для маленькага замка ці вежы са сьцяной ці палісадамі.[1] Мотэ будаваўся звычайна з выкарыстаньнем традыцыйных тэхналёгій: драўляныя палісады, вал з парканам, часам ужываўся і камень. Якасна новым элемэнтам абароны была драўляная або каменная абарончая вежа ў цэнтры. Відавочна, што гэтая вежа была моцным сымбалем улады пэўнага фэадальнага роду, а таксама адлюстраваньнем сыстэмы абароны таго часу: фэадал пасьля падзеньня астатняга замка, каб не патрапіць у рукі да ворага, доўгі час мог абараняцца ў гэтай вежы.

Ці існавала такая разнавіднасьць замку, як мотэ на тэрыторыі ВКЛ, або ў межах сучаснай Беларусі да ўтварэньня Вялікага княства, пытаньне даволі спрэчнае і найперш з-за мізэрнай колькасьці крыніц. Таму вырашэньне гэтага пытаньня наперадзе.

У далейшым мотэ эвалюцыянаваў у два бакі: у самастойную магутную жылую вежу данжон (кшталту Камянецкай вежы) і ў замак з дамінуючай у абароне, аднак без жылых функцый вежай-бэргфрыдам (Троцкі астраўны замак).

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads