Музычны прадусар
асоба, адказная за вытворчасьць музыкі музыкамі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Музы́чны праду́сар[К 1] (ад анг. producer) — галоўны кіраўнік праекту па стварэньні музыкі, у абавязкі якога можа ўваходзіць шэраг творчых і тэхнічных функцыяў. Як правіла, гэтая праца ўключае ў сябе практычнае кіраўніцтва сэсіямі гуказапісу; забесьпячэньне прымальнай якасьці выступаў артыстаў, кантроль за тэхнічным забесьпячэньнем запісу, а таксама каардынацыю працы вытворчай каманды й працэсу. Удзел прадусара ў музычным праекце можа быць розным паводле глыбіні й маштабу. Часам у папулярных жанрах прадусар можа ствараць увесь гук і структуру запісу[2][3][4], аднак, напрыклад, пры запісе клясычнай музыкі прадусар служыць хутчэй сувязным зьвяном паміж дырыгентам і камандай гукарэжысэраў.
Ролю музычнага прадусара часта параўноўваюць з роляй кінарэжысэра, хоць ёсьць і істотныя адрозьненьні[2][4]. Роля музычнага прадусара адрозьніваецца ад ролі выканаўчага прадусара, які ўдзельнічае ў праекце запісу ў асноўным на адміністрацыйным узроўні, і ад ролі гукарэжысэра, які кіруе тэхналёгіяй запісу.
У залежнасьці ад праекту, прадусар можа выбіраць ці не выбіраць ўсіх выканаўцаў[5][4]. Калі выкарыстоўваюцца толькі сынтэзаваныя альбо сэмплаваныя інструмэнты, прадусар можа быць адзіным выканаўцам[4]. І наадварот, некаторыя выканаўцы самі займаюцца прадусаваньнем[4]. Некаторыя прадусары зьяўляюцца ўласнымі гукарэжысэрамі[6], кіруючы тэхналёгіяй у рамках усяго праекту: перадпрадакшн, запіс, зьвядзеньне й майстарынг.
Remove ads
Гісторыя
Папярэднікамі музычных прадусараў былі «A&R men», якія таксама маглі спалучаць прадпрымальніцкія, творчыя й тэхнічныя ролі[3], але часта аказвалі нязначны творчы ўплыў[7], паколькі ў 1950-я гады вытворчасьць гуказапісу па-ранейшаму была засяроджаная на простым паляпшэньні гукавой адпаведнасьці запісу й жывога выступу артыстаў[4].
Дасягненьні ў тэхналёгіі гуказапісу, асабліва зьяўленьне ў 1940-х гадах магнітнай стужкі, якую Лес Пол хутка ўдасканаліў, распрацаваўшы шматканальны запіс[8], і зьяўленьне ў 1950-х гадох электронных інструмэнтаў, ператварылі вытворчасьць запісаў у спэцыяльнасьць[3]. У папулярнай музыцы такія прадусары, як Джордж Мартын, Філ Спэктар і Браян Іна, прывялі яе да сучаснага выкарыстаньня складаных тэхнік і нерэальных гукаў, ствараючы песьні, якія немагчыма выканаць ужывую[2][9]. Пасьля 1980-х гадоў пераход ад аналягавай да лічбавай вытворчасьці яшчэ больш пашырыў магчымасьці[4]. Цяпер DAW, альбо лічбавыя гукавыя працоўныя станцыі, такія як Logic Pro, Pro Tools і Studio One, ператвараюць звычайны кампутар у вытворчую кансоль[10][11], з дапамогай якой самотны пачатковец можа стаць кваліфікаваным прадусарам у эканомнай хатняй студыі[3][12]. У 2010-я гады пачаліся намаганьні па павелічэньні колькасьці музычных прадусарак і гукарэжысэрак, якія моцна саступалі мужчынам і атрымалі прызнаньне толькі ў клясычнай музыцы[3][13].
Remove ads
Глядзіце таксама
- Самотнік
- Гукарэжысэр
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads