Музэй Крашэўскага (Дрэздэн)

літаратурны музэй у Дрэздэне (Нямеччына) From Wikipedia, the free encyclopedia

Музэй Крашэўскага (Дрэздэн)
Remove ads

Музэ́й Крашэ́ўскага ў Дрэ́здэне (ням. Kraszewski-Museum) — музэй у месьце Дрэздэне (Нямеччына). Разьмяшчаецца ў будынку, дзе польскі пісьменьнік жыў падчас эміграцыі.

Хуткія факты Месцазнаходжаньне, Адрас ...
Remove ads

Мінуўшчына

Пакінуўшы Варшаву па выбуху паўстаньня, Крашэўскі 3 лютага 1863 року пераехаў у Дрэздэн. Ад сакавіку 1873 да сакавіку 1879 мешкаў у будынку, які цяпер займае музэй.

24 ліпеня 1958 року тут была павешаная мэмарыяльная таблічка пра славутага жыхара. У 1960 року варшаўскі музэй імя Адама Міцкевіча падарыў стваранаму музэю частку экспанатаў і дапамог у арганізацыі выставы.

У рамках польска-нямецкага пагадненьня пра культурнае супрацоўніцтва музэй стаў аддзелам мескіх музэяў Дрэздэну. У 2000 року адноўлены, пацярпеў ад паводкі 2002 року. Наноў адчынены ў 2003 року.

Remove ads

Экспазыцыя

Пры стварэньні музэю большая частка экспанатаў была перададзеная польскімі музэямі, створаная дзьвюхмоўная экспазыцыя. Першая частка яе прысьвячалася біяграфіі пісьменьніка. Інтэр’еры аздобленыя ў стылі сярэдзіны XIX стагодзьдзя і партрэтамі самога Крашэўскага і ягоных выбітных сучасьнікаў. Другая частка экспазыцыі апавядала пра побыт у Дрэздэне польскіх эмігрантаў, якія шукалі паратунку па здушэньні паўстаньняў 1794, 1830—1831 і 1863—1864 рокаў.

Аднак у 2001 року польскі Сойм ухваліў пастанову, паводле якое культурныя каштоўнасьці, старэйшыя за 50 рокаў, выстаўленыя на экспазыцыях за мяжой, павінныя быць вернутыя на тэрыторыю Польшчы не пазьней, чым праз 5 рокаў. У 2008 року было выдадзенае распараджэньне па выкананьні гэтае ўхвалы. Намаганьні варшаўскага Літаратурнага музэю па захаваньні экспазыцыі ў Дрэздэне не далі плёну. Было пастаноўлена, што экспазыцыя павінна быць вывезеная адтуль 19 сьнежня 2011 року. Гэта 160 экспанатаў, сярод якіх малюнкі, дакумэнты, мэбля, копія рукапісу саскае трылёгіі Крашэўскага і інш. У Дрэздэне застаўся толькі пісталет, шабля і малы столік[1].

Паводле пастановы часткі сваіх экспанатаў пазбавіліся таксама музэі ў Рапэрсьвілю (Швайцарыя) і ў Стамбуле (Турэччына). Аднак у гэтых музэях польскімі зьяўляліся толькі адзінкавыя рэчы[1].

У цяперашні час у музэі ладзяцца часовыя выставы. У плянах — прэзэнтацыя сучаснай польскай культуры і мастацтва.

У будынку музэю таксама разьмяшчаецца сядзіба Нямецка-польскага таварыства ў Дрэздэне.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы і заўвагі

Літаратура

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads