Мультан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мультан[1] — надзвычай духмяны дробналісьцевы турэцкі тытунь. Гістарычна вырошчваўся на абшарах Фракіі і Македоніі, што цяпер зьяўляюцца часткамі Грэцыі, Баўгарыі, Паўночнай Македоніі і Турэччыны. Мультан таксама вырастае на турэцкім узьбярэжжы Чорнага мора, Эгіпце, Паўднёвай Афрыцы і некаторых іншых месцах.
Прыметнік «турэцкі» адсылае да Асманскай імпэрыі, якая кантралявала амаль усе гістарычныя тэрыторыі па вытворчасьці мультану ў канцы XIX—пачатку XX стагодзьдзя.
Шмат найранейшых цыгарэтных брэндаў вырабляліся збольшага альбо цалкам з мультану; цяпер, мультан часьцяком выкарыстоўваецца ў якасьці люлечнага і, асабліва, цыгарэтнага тытуню.
Натуральны прадукт атрымліваецца шляхам вяленьня на сонцы, што робіць тытунь духмяным[2].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads