Муніцыпальны раён
адзінка адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу Расеі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Муніцыпальны раён, муніцыпальнае ўтварэньне, якое абьядноўвае некалькі гарадзкіх, сельскіх паселішчаў і, магчыма, міжпаселішчных земляў, абьяднаных агульнай зямлёй.
Адміністрацыйным цэнтрам муніцыпальнага раёна зьяўляецца населены пункт, які вызначаны з улікам мясцовых традыцый і склаўшайся сацыяльнай інфраструктурай і ў якім знаходзіцца прадстаўнічы орган адпаведнага муніцыпальнага ўтварэньня.
Паняцьце «муніцыпальны раён» зьявілася пасьля прыняцьця Фэдэральнага закона ад 6 кастрычніка 2003 г. № 131-ФЗ «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расейскай Фэдэрацыі».
Як правіла, муніцыпальныя раёны былі створаныя ў межах «старых» раёнаў, перанятых ад савецкай сыстэмы адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзяленьня. У шэрагу выпадкаў былыя райцэнтры не захацелі ўвайсці ў склад муніцыпальнага раёна, што прывяло да таго, што ў раёнах засталася занадта малая колькасьць насельніцтва і недастатковы збор падаткаў, бюджэты стратныя.
Remove ads
Паўнамоцтвы муніцыпальнага раёна
У артыкуле 15 Фэдэральнага закона «Аб агульных прынцыпах арганізацыі мясцовага самакіраваньня ў Расійскай Федэрацыі» вызначаюцца пытаньні мясцовага значэньня, якія павінны вырашацца на ўзроўні муніцыпальнага раёна. Да іх, у першую чаргу, адносяцца арганізацыя мэдыцыны і адукацыі на тэрыторыі раёна, забеспячэньне паселішчаў далучэньнем да камунікацый, арганізацыя архіваў, бібліятэк, ажыцьцяўленьне функцый апекі і апякунства. У кампэтэнцыю муніцыпальных раёнаў уваходзіць развіцьцё і ўтрыманьне сеткі аўтамабільных дарог на тэрыторыі раёна, транспартнага абслугоўваньня, арганізацыя ўтылізацыі і перапрацоўкі бытавых і прамысловых адыходаў. Муніцыпальны раён адказны за арганізацыю аховы грамадзкага парадку на землях муніцыпальнага раёна муніцыпальнай міліцыяй.
У цяперашні час муніцыпальныя раёны ў большасьці выпадкаў, зьяўляюцца распарадчыкамі бюджэтаў на ўсёй тэрыторыі раёна, уключаючы тэрыторыі паселішчаў: сельскія паселішчы, якія ўваходзяць ў раён, ня маюць бюджэтаў, а толькі сьметы выдаткаў. У адпаведнасьці з заканадаўствам, муніцыпальны раён таксама зьдзяйсьняе выраўнаваньне ўзроўня бюджэтнай забяспечанасьці паселішчаў, якія ўваходзяць у склад муніцыпальнага раёна, за рахунак сродкаў бюджэту муніцыпальнага раёна.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads