Мэгдзі Тарэмі
іранскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэгдзі́ Тарэмі́ (па-пэрсыдзку: مهدی طارمی; нар. 18 ліпеня 1992 году) — іранскі футбаліст, нападнік італьянскага клюбу «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Ірану.
Remove ads
Кар’ера
Клюбная
Пачынаў кар’еры ў малых клюбах Ірану, але пасьля сэзону 2014—2015 гадоў далучыўся да складу «Пэрсэпаліса», падпісаўшы кантракт да чэрвеня 2016 году[2]. Ён дэбютаваў у матчы супраць «Нафта», калі зьявіўся на пляцоўцы на апошніх хвілінах матчу, які скончыўся зь лікам 1:1. 15 жніўня 2014 году трапна пацэліў мяч у браму «Зоб Агану». Ягоны мяч стаўся адзіным у сустрэчы. 8 красавіка 2015 году Тарэмі забіў з пэнальці ў пераможным матчы супраць саудаўскага клюбу «Аль-Наср» (1:0) у розыгрышы Лігі чэмпіёнаў АФК. Хутка стаў найлепшым бамбардзірам клюбам. За выдатную гульню прыцягнуў увагу катарскага клюбу «Аль-Гарафа». 23 ліпеня 2019 году падпісаў двухгадовы кантракт з партугальскім клюбам «Рыю Аві»[3][4]. Адразу ж у першым матчы адзначыўся хет-трыкам 23 жніўня 2019 году. Пацярпеў ад дзеяньняў гульца клюба «Авіш»[5]. Дэбютны сэзон Тарэмі скончыў з 18 галоў на сваім рахунку. Такі посьпех прывёў да набыцьця футбаліста клюбам «Порту»[6].
Міжнародная
Тарэмі дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Ірану ў матчы супраць зборнай Узбэкістану ў таварыскім матчы 11 чэрвеня 2015 году. 3 верасьня 2015 году іранец забіў свае першыя галы пры вынішчальнай перамозе 6:0 над зборнай Гуаму ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2018 году.
Remove ads
Дасягненьні
«Пэрсэпаліс»:
- Чэмпіён Ірану: 2017
- Уладальнік Супэркубка Ірану: 2017
«Аль-Гарафа»:
- Уладальнік Кубка зорак Катару: 2019
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2022
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2022, 2023, 2024
- Уладальнік Кубка партугальскае лігі: 2023
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2020, 2022
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads