Мэдаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне»
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэдаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» — узнагарода зацьверджаная Прэзыдэнтам БЦР Радаславым Астроўскім для колішніх змагароў за волю Беларусі. Мэдаль быў зацьверджаны да 30-годзьдзя знаходжаньня БЦР у ЗША.
Remove ads
Мінуўшчына
10 кастрычніка (паводле Мазырэца 10-14 кастрычніка) 1976 году Радаслаў Астроўскі (за тыдзень да сваёй сьмерці) зацьвердзіў тры ўзнагароды БКА. Трэцяй зь іх, паводле парадку пераліку, быў Мэдаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне».
Усе тыя ўзнагароды выкарыстоўваліся для ганараваньня беларусаў з шэрагу прыхільнікаў Беларускай Цэнтральнай Рады на эміграцыі. Разам з тымі мэдалямі выдаваліся дыплёмы. Мэдаль «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» прызначаўся для «ўдзельнікаў збройнага змаганьня за дзяржаўную незалежнасьць Беларускай Рэспублікі».
Remove ads
Апісаньне
Мэдаль меў жоўтую стужку, у цэнтры круглага знаку зьмяшчаўся шчыт з выявай шасьціканцовага крыжа й англамоўным напісам «B.V. in exile» (B.V. — Byelorussian Veterans, беларускія вэтэраны), а па канце — дзьве ляўравыя галінкі й тры зоркі ўверсе. На адваротным баку напіс у 5 радкоў: «Беларускія вэтэраны на чужыне БЦР». Вырабляўся мэдаль з бронзы.
Цікавінкі
- Паасобнік Мэдаля «Беларускія Вэтэраны на Чужыне» захоўваецца ў Беларускім інстытуце навукі і мастацтва.
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads