Мэдыязона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Мэдыязона»[1] (рас. Медиазона) — расейскае інтэрнэт-СМІ, заснаванае ў верасьні 2014 году ўдзельніцамі гурта «Pussy Riot» Надзеяю Талаконьнікаваю(uk) й Марыяй Алёхінаю(bg).
Навіновае выданьне робіць і аналітыку на судовыя й праваахоўныя органы, пэнітэнцыярную сыстэму Расей, а таксама на перасьлед грамадзян Расеі за іх палітычныя погляды[2][3]. З 2019 году сайт таксама аглядвае навіны Казахстану й Кыргыстану, з 2020 — мае асобнае адзьдзяленьне па Беларусі. Галоўны рэдактар – Сяргей Сьмірноў(et).
Remove ads
Гісторыя
Неўзабаве пасьля запуску ў сьнежні 2014 году «Мэдыязона» была дададзена ў сетку мэдыяпартнёраў «Новы Ўсход» (New East) брытанскае газэты «The Guardian(be)»[4].
У сьнежні 2017 году ў сувязі з недахопам грантаў і датацыяў ад замежных арганізацыяў уладальнік «Мэдыязоны» Пётар Вярзілаў перавёў фінансаваньне сайту на ахвяраваньня ад чытачоў.
У жніўні 2019 году выданьне знаходзілася на восьмым месцы сярод расейскіх вэб-сайтаў навінаў па цытуемасьці ў іншых СМІ й на сёмым месцы — па цытуемасьці ў сацыяльных мэдыярэсурсах[5].
23 студзеня 2020 году было абвешчана пра запуск «Мэдыязоны. Цэнтральная Азія» для Казахстану й Кыргыстану[6]. 1 ліпеня 2020 году быў запушчаны праект «Мэдыязона. Беларусь», але ўжо ў жніўні сайт «Мэдыязоны» быў заблякаваны ў Беларусі[7].
У лютым 2025 году Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь прызнала выданьне «Мэдыязона Беларусь» экстрэмісцкім фармаваньнем[8].
Remove ads
Прэміі
- У 2015 годзе інтэрнэт-выданьне «Meduza» прысвоіла «Мэдыязоне» званьне «Мэдыя года».
- У 2016 годзе карэспандэнт выданьня Мікіта Салагуб выйграў прэмію часопісу GQ «Журналіст году» як аўтар гісторыі пра суд «над чалавекам без галавы»[9].
- У жніўні 2020 году выданьне атрымала прэмію «Вольная прэса Ўсходняе Эўропы(ru)» нямецкага фонду «ZEIT-Stiftung(fr)» і нарвежскага «Fritt Ord(en)»[10].
- Да студзеня 2021 году аўтары тэкстаў «Мэдыязоны» сем разоў станавіліся лаўрэатамі штомесячнай прэміі «Рэдкалегія»[11].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads