Мэльзунген (гандбольны клюб)

нямецкі гандбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэльзунген (гандбольны клюб)
Remove ads

«Мэльзунген» (па-нямецку: Melsunger) — нямецкі гандбольны клюб з аднайменнага гораду. Выступае ў нямецкай Бундэсьлізе.

Хуткія факты Поўная назва, Кароткая назва ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб «Мэльзунген» паўстаў у 1861 годзе, але менавіта гандбольная сэкцыя клюбу была закладзеная ў 1920 году. З 1992 па 2005 гады клюб спаборнічаў ў Другой Бундэсьлізе, дзе двойчы займаў трэці радок у сэзонах 1997—1998 і 2003—2004 гадоў. Прарыўным за доўгі час стаў сэзон 2004—2005 гадоў, калі мэльзунгенцы здабылі перамогі ў 29 з 34 матчаў і занялі першы радок ў другім дывізіёне, зарабіўшы квіток да найвышэйшага дывізіёну. У дэбютным сэзоне ў эліце «Мэльзунген» фінішаваў на 12 месцы. У 2014 годзе нямецкі клюб дэбютаваў у эўракубках, але ў чвэрцьфінале Эўрапейскай лігі ЭГФ саступіў дацкаму «Ск’ерну». У сэзоне 2015—2016 гадоў каманда спынілася на 4-м месцы. У 1920 годзе каманда ўпершыню прабілася ў фіналу Кубка Нямеччыны, але там саступіла клюбу «Лемга». У 2024 годзе каманда паўтарыла выхад у фінал айчыннага кубку, але там зьведала паразу ад «Магдэбургу».

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads