Мэлёдыя
элемэнт музычнага твора From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэлёдыя (ад грэцкага μελῳδία — melōidía, «сьпеў») — гэта лінейная пасьлядоўнасьць музычных гукаў, якая стварае адасобленую адзінку. Больш літаральна, мэлёдыя — гэта пасьлядоўнасьць гукаў і іхных даўжыняў. Гэты шэраг гукаў зыходзяць ці ўзыходзячць, паўтараюцца, артыкулююцца і трымаюцца рытму, які зьмяшчае ў сабе схаваную гармонію і перадае настрой, незалежна ад словаў тэксту, суправаджальных галасоў ці выбару інструмэнта. Мэлёдыі падзяляюцца на мэлёдыі вакальнага характару і інструмэнтальнага характару. У гамафонным складзе мэлёдыя супрацьпастаўляецца акампанэмэнту і басу. Гэта апошняе разуменьне мэлёдыі пануе ў школьнай тэорыі музыкі і дасюль. Розныя формы папулярнай і народнай музыкі, як правіла, маюць адну ці дзьве мэлядычныя лінія, для куплетаў і прыпеваў. Пры гэтым стыль і тэкст часам значна розьняцца. У папулярным вызначэньні мэлёдыя ёсьць музычная мера, якую публіка бярэ і выкарыстоўвае дзеля напеву, гудзеньня ды танцаў.
Remove ads
Літаратура
- Холопова В. Н. Теория музыки: мелодика, ритмика, фактура, тематизм. — СПб.: Издательство «Лань», 2002. — 368 с., ил. ISBN 5-8114-0406-9
- Busoni F. Wesen und Einheit der Musik. Berlin, 1956
- Middleton, Richard (1990/2002). Studying Popular Music. Philadelphia: Open University Press. ISBN 0-335-15275-9.
| Гэта — накід артыкула па музыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads