Мэнінгіт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэнінгіт — запаленьне мазгавой абалонкі (ахоўнай мэмбраны галаўнога і сьпіннога мозгу) праз заражэньне вірусам або бактэрыяй (мэнінгакок[1]). Уяўляе сьмяротную небясьпеку праз блізкасьць запаленьня да галаўнога і сьпіннога мозгу.
Пашыранасьць і распаўсюд
Носьбітамі ўзбуджальніка найчасьцей ёсьць дарослыя, аднак хварэюць пераважна дзеці да 14 гадоў. Распаўсюджваецца праз дыханьне і дотык.
Праява
Напачатку нагадвае застуду: запаленьне задняй сьценкі глоткі, нязначнае павышэньне тэмпэратуры, галаўны боль і насмарк. Праз гадзіну тэмпэратура ўзьнімаецца да +40 градусаў. Праз 6 гадзінаў пачынаюцца ваніты. Адмысловыя праявы — сып на руках, ягадзіцах і бакавых паверхнях тулава.
Папярэджаньне
Дзеля прадухіленьня заражэньня варта:
- карыстацца марлевымі павязкамі;
- гуляць штодня на сьвежым паветры;
- ужываць багатую на вітаміны і мікраэлемэнты ежу;
- разьмінацца і загартоўвацца штодня;
- праветрываць штодня пакоі і рабіць вільготную прыборку[2].
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads