Мэтал (музыка)
жанр мэталёвай музыкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мэта́л, мэ́тал (па-ангельску: metal; heavy metal music) — жанр рок-музыкі, што зьявіўся ў канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў, збольшага ў Вялікабрытаніі й ЗША.
«Бацькоўскімі» жанрамі сталіся блюз-рок і псыхадэлічны рок. Адметнымі рысамі новага жанру ёсьць «цяжкія» рыфы электрагітараў (гук часта скажаецца эфэктам дысторшн), працяглымі гітарнымі сола й агульным агрэсіўным рытмам. Мэтал мае шмат паджанраў, ад адносна «лёгкіх» (традыцыйны гэві-мэтал) да экстрымальных (дэз-мэтал, блэк-мэтал).
Remove ads
Гісторыя
Гэві-мэтал гуртамі «першай хвалі» лічаць Led Zeppelin, Black Sabbath, Deep Purple.
У сярэдзіне 1970-х гурт Judas Priest паспрыяў разьвіцьцю жанру, пазбавіўшы мэтал ягонага блюзавага складніку; Motörhead прыўнесьлі ў яго элемэнты панк-року й падвысілі агульную хуткасьць кампазыцыяў.
Напрыканцы 1970-х жанр стаўся вельмі папулярным у сьвеце й ягоных шматлікіх прыхільнікаў пачалі называць «мэталгэды» ці «headbangers».
У 1980-я гады зьявіўся паджанр, вядомы як глэм-мэтал. Ён атрымаў вялікую камэрцыйную папулярнасьць. У гэтыя ж часы ў музычным «падпольлі» зьявіліся больш агрэсіўныя й «жорсткія» паджанры: трэш-мэтал (набыў папулярнасьць дзякуючы гурту Metallica), дэз-мэтал, блэк-мэтал (яшчэ доўга заставаліся «падпольнымі» жанрамі).
Зь сярэдзіны 1990-х камэрцыйную папулярнасьць набывае паджанр ню-мэтал, які сумяшчае ў сабе элемэнты мэталу з фанкам і гіп-гопам. Зьяўляецца гэтаксама й мэталкор, што сумяшчае мэтал з гардкорным панкам.
Remove ads
Этымалёгія назову
Існуе некалькі варыянтаў ўзьнікненьня назвы «гэві-мэтал».
- Словы «Heavy metal thunder» ёсьць у песьні «Born to Be Wild» гурта Steppenwolf
- У прафэсійным жаргоне артылерыстаў ёсьць тэрмін «гэві-мэтал», што азначае гучную кананаду. Верагодна, музычны жанр атрымаў гэткую мянушку за сваю рытмічнасьць й агрэсіўнасьць.
- Упершыню гэты назоў у дачыненьні да музычнага жанру быў ужыты крытыкам Майкам Саўндэрсам 12 лістапада 1970 году ў часопісе Rolling Stone. У артыкуле ішла гаворка пра альбом брытанскага гурту Humble Pie Safe As Yesterday Is.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Мэтал (музыка) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Encyclopaedia Metallum: The Metal Archives — англамоўная Інтэрнэт-энцыкляпэдыя мэталу.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads