Мэханічны гадзіньнік

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мэханічны гадзіньнік
Remove ads

Мэханічны гадзіньнікгадзіньнік, які выкарыстоўвае ківач, які пэрыядам ваганняў вымярае час на працягу сутак, месяца, году і які прыводзіцца ў рух гіравай, спружыннай або электрычнай крыніцай энэргіі з электрамэханічным пераўтваральнікам. У якасьці меры часу выкарыстоўваюцца інэрцыйныя ўласьцівасьці вагальнай сыстэмы ў выглядзе клясычнага і спружыннага ківача пры рэгуляваньні доўгага ківача або сьпіральнай спружыны ў выглядзе балянсавага рэгулятара (+/-).

Thumb
Кішэнны мэханічны гадзіньнік

Зьяўленьне суднавых храномэтраў са спружынным ківачом зьдзейсьніла рэвалюцыю ў суднаходстве шляхам сінхранізацыі ходу часу і нябеснай сфэры, што дазволіла надзейна вызначаць даўгату месца. Дадатковай прыладай для ўстанаўленьня месцазнаходжаньня ў момант замераў стаў сэкстант.

Майстроў, якія вырабляюць і якія рамантуюць гадзіньнікі, называюць гадзіншчыкамі. У мастацтве мэханічны гадзіньнік зьяўляецца сымбалям часу.

Мэханічныя гадзіньнікі па дакладнасьці ходу саступаюць электронным і кварцавым (1-ая кляса дакладнасьці мэханічных гадзіньніка — ад +40 да −20 сэкунд у суткі; хібнасьць кварцавых гадзіньнікаў знаходзіцца ў межах ад 10 сэкунд у дзень да 10 сэкунд у год). Таму ў наш час зь незаменнай прылады мэханічны гадзіньнік ператвараецца ў знак традыцый і прэстыжу.

Remove ads

Літаратура

  • В. Н. Пипуныров. История часов с древнейших времен до наших дней. — М.: Наука, 1982. — 498 с.

Вонкавыя спасылкі

Мэханічны гадзіньніксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads