Мюнхэнская канфэрэнцыя па бясьпецы
штогадовая міжнародная канфэрэнцыя па міжнароднай бясьпецы From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мю́нхэнская канфэрэ́нцыя па бясьпе́цы[1] (МКБ; па-нямецку: Münchner Sicherheitskonferenz) — найвялікшая міжнародная канфэрэнцыя па міжнароднай бясьпецы, якая штогод адбываецца ў Мюнхэне (Баварыя) з 1963 року.
Удзел у канфэрэнцыі бяруць кіраўнікі дзяржаваў, урадаў і міжнародных арганізацый, міністры, дэпутаты, высокапастаўленыя прадстаўнікі ўзброеных сілаў, навукі, грамадзянскай супольнасьці, бізнэсу і сродкаў масавай інфармацыі. Канфэрэнцыя ладзіцца ў лютым у мюнхэнскім гатэлі «Баерышэр Гоф»(de).
Remove ads
Мінуўшчына

Канфэрэнцыі папярэднічалі мюнхэнскія міжнародныя вайсковыя сустрэчы[2], якія пачаліся ў 1963 року[3]. Да 1997 року сустрэчы вёў іхні перашпачатковы арганізатар Эвальд-Гайнрых фон Кляйст-Шмэнцын(de).
У 1991 року канфэрэнцыя не праводзілася з-за першай вайны ў Пэрсыдзкім заліве, а ў 1997 — з-за сыходу фон Кляйста-Шмэнцына[4]. З 1999 року дзякуючы новаму арганізатару Горсту Тэльчыку на канфэрэнцыю запрашаюць прадстаўнікоў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы, Індыі, Японіі ды Кітаю.
Remove ads
Глядзіце таксама
- Міжнародная бясьпека
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads