Мікалай Крыштап Халецкі
(пам. 1653) ваявода наваградзкі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Крыштап Халецкі (каля 1589 — 7 красавіка 1653[2]) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Мечнік вялікі літоўскі (1615—1650), ваявода наваградзкі (з 1650)[3]. Трымаў Алькеніцкае, Ляйпунскае, Аліцкае староствы.
Remove ads
Біяграфія

З шляхецкага роду Халецкіх, сын Дзьмітрыя, падскарбія вялікага літоўскага, і Рэгіны з Дыбоўскіх.
Навучаўся ў Вільні, працягнуў атрыманьне адукацыі ў Лёвэне (Галяндыя) і парыскай Сарбоне, дзе атрымаў «вянок мудрасьці» («Laurea Corona Sapientiae») і званьне «Vertex Liberalium Artium» за дасягненьне дасканаласьці ў вольных навуках. Тамака ж, у сталіцы Францыі, апублікаваў свой першы твор — панэгірык у гонар Яна Замойскага.
Каралеўскі дваранін. 18 разоў абіраўся паслом на соймы.
Удзельнічаў у войнах супраць Швэцыі (1617—1618), калі пры штурме Парнава прабіўся да ягоных муроў і першым узарваў пэтарду[4], і Маскоўскай дзяржавы (1609—1618). У Алькеніках трымаў кузьню і пушкарню, якія забясьпечвалі зброяй войска Вялікага Княства Літоўскага[5].
Remove ads
Асноўныя творы
Аўтар шэрагу твораў, у тым ліку:
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads