Мікалай Петрушэнка
беларускі вайсковец, палітык, журналіст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікала́й Сямёнавіч Петрушэ́нка (нар. 4 студзеня 1950, Рэчыцкі раён Гомельскай вобласьці БССР) — беларускі вайсковец, палітык, журналіст.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту[3]. Служыў у войску ў Казаскай ССР, палкоўнік[4]. У 1989 року стаў народным дэпутатам(d) Вярхоўнага Савету СССР ад Ленінагорскай тэрытарыяльнай выбарчай акругі №622 Усходне-Казахстанскай вобласьці. Быў сучальцом дэпутацкай групы «Саюз(d)»[5][4]. Крытыкаваў палітыку Міхаіла Гарбачова[6], у 1991 року падтрымаў путч ДКНС; за сваю пазыцыю разам зь Віктарам Алксьнісам(d) атрымаў мянушку «чорны палкоўнік»[7].
Звольніўшыся з войска, у сярэдзіне 1990-х пераехаў з Казахстану ў Беларусь[5], пасяліўся ў Коханаве (Аршаншчына).
Сябра партыі «Справядлівы сьвет», Беларускай асацыяцыі журналістаў, арганізацыі «Наш дом» Вольгі Карач[6]. Супрацоўнічаў з газэтай «Віцебскі Кур’ер»[8].
Жанаты, мае трох сыноў[9].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads