Міксэр
кухенная прылада From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́ксэр (па-ангельску: mixer) — прылада, прызначаная для мэханічнага перамешваньня, стварэньня аднастайнай масы і яе часовага падтрыманьня з розных па складзе вадкіх і сыпкіх рэчываў.

Прызначаны для ўзьбіваньня яек, вяршкоў, падрыхтоўкі напояў, кактэйляў, мусаў, амлетаў, марожанага, пюрэ, соўсаў і г. д. Міксэры бываюць стацыянарныя і ручныя (больш распаўсюджаны варыянт).
Ручны міксэр уяўляе сабой кампактны электрычны прыбор, прыстасаваны для трыманьня адной рукой. Корпус міксэра звычайна выконваецца з плястмасы, усярэдзіне яго разьмешчаны электрарухавік з рэдуктарам, які прыводзіць у рух 2 асадкі-вянцы, разьмешчаныя так, што пры кручэньні іх лопасьці рухаюцца па перакрыжавальных траекторыях. Міксэр, як правіла, мае некалькі хуткасьцяў кручэньня рухавіка, альбо плаўнае рэгуляваньне.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads