Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэ́рства экано́мікі Рэспу́блікі Белару́сь (Мінэканомікі Беларусі) — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гаспадараньня. Міністар эканомікі прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 4 студзеня 2024 году пасаду міністра займае Юры Чабатар[4].

Хуткія факты Абрэвіятура, Папярэднік ...
Remove ads

Склад

  • Цэнтральны апарат — 2 дэпартамэнты, 10 галоўных управаў, 7 управаў, 4 аддзелы[5];
  • Прадпрыемствы «БелВТІ» (Беларуская вылічальная тэхніка і інфарматыка), «Нацыянальнае інвэстыцыйнае агенцтва», «Цэнтар па цэнах»;
  • Навукова-дасьледніцкі эканамічны інстытут.

Задачы

  • агляд гаспадаркі дзяржавы;
  • парадкаваньне цэнаўтварэньня ды прадпрымальніцтва;
  • парадкаваньне ўзнаўленьня асноўных фондаў прадпрыемстваў;
  • прыцягненьне ўкладаньняў ды распрацоўка заканадаўства аб кіраваньні дзяржаўнаю маёмасьцю;
  • удзел у распрацоўцы гаспадарчае супрацы зь іншымі дзяржавамі й міжнароднымі арганізацыямі;
  • парадкаваньне банкруцтва;
  • супрацьдзеяньне манаполіям;
  • удзел у распрацоўцы праграмаў жыльлёвага будаўніцтва;
  • плянаваньне падрыхтоўкі гаспадаркі дзяржавы да ваеннага часу.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • ухваленьне, тлумачэньне й нагляд за выкананьнем ведамасных пастановаў;
  • скліканьне нарадаў адмыслоўцаў;
  • заключэньне дамоваў аб падрыхтоўцы аглядаў і прагнозаў разьвіцьця гаспадаркі дзяржавы;
  • запыт ва ўстановах зьвестак аб гаспадараньні;
  • праверка выкананьня пастановаў аб цэнаўтварэньні ды прадпрымальніцкай дзейнасьці;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў установаў аб гаспадараньні на пасяджэньнях калегіі міністэрства;
  • стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[6].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads