Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Рэспублікі Беларусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэ́рства антыманапо́льнага рэгулява́ньня і га́ндлю Рэспу́блікі Белару́сь[4] — ведамства ўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць парадкаваньне гандлю. Міністар гандлю прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. З 14 студзеня 2025 года пасаду міністра займае Артур Карповіч[1].

Хуткія факты Абрэвіятура, Дата ўтварэньня ...
Remove ads

Склад

  • Цэнтральны апарат — 9 управаў, 3 аддзелы[1];
  • Аб’яднаньні «Белбыт», «Белрэсурсы», «Белгандальпрагрэс»;
  • Прадпрыемствы «Белгіпрагандаль», «Белювэлірмэт», «Белскупкаштмэт», «Белімпартгандаль», «Беларусзамежгандаль», «Белінвэнтаргандаль», «Белгандальінфасэрвіс»;
  • Інстытут павышэньня кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіроўных работнікаў і спэцыялістаў гандлю;
  • Часопіс «Гермес».

Задачы

  • парадкаваньне гандлю, грамадзкага харчаваньня, побытавага абслугоўваньня ды абароны правоў спажыўцоў;
  • агляд спажывецкага рынку й галіны побытавага абслугоўваньня;
  • узгадненьне стварэньня тавараправоднай сеткі й нямытнага парадкаваньня;
  • стварэньне ўмоваў для росту вываза тавараў ды паслугаў;
  • парадкаваньне найму ў галіне гандлю, грамадзкага харчаваньня й побытавага абслугоўваньня;
  • узгадненьне правядзеньня кірмашоў.
Remove ads

Паўнамоцтвы

  • запыт ва ўстановах зьвестак аб гандлі;
  • прыём справаздачаў кіраўнікоў дзяржаўных установаў аб гандлі;
  • накладаньне пакараньняў на прадпрыемствы за парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
  • узгадненьне з Міністэрствам замежных справаў стварэньня тавараправоднай сеткі за мяжою;
  • апавяшчэньне ўстановаў ліцэнзаваньня пра парушэньне заканадаўства аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме, падача ў суды позваў аб абароне правоў спажыцоў;
  • ухваленьне ведамасных пастановаў;
  • падача прапановаў аб касаваньні пастановаў іншых дзяржаўных установаў, што пярэчаць заканадаўству аб гандлі, грамадзкім харчаваньні, побытавым абслугоўваньні, правах спажыўцоў ды рэкляме;
  • стварэньне друкаваных выданьняў;
  • стварэньне ведамасных узнагародаў;
  • стварэньне, пераўтварэньне й касаваньне падпарадкаваных установаў[5].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads