Міратворчыя сілы ААН

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міратво́рчыя сі́лы ААН (міратво́рчы кантынге́нт ААН) — узброеныя кантынгенты краінаў — чальцоў ААН, вылучаныя паводле Статуту ААН у мэтах прадухіленьня ці ліквідацыі пагрозы міру і бясьпецы шляхам сумесных прымусовых дзеяньняў (ваенная дэманстрацыя, блякада і т. д.), калі меры эканамічнага і палітычнага характару апынуцца ці апынуліся недастатковымі.

Рашэньні пра стварэньне, складзе, выкарыстаньні і фінансаваньні міратворчых сілаў ААН прымаюцца Саветам Бясьпекі ААН. Стратэгічнае кіраўніцтва ажыцьцяўляецца Вайскова-штабным камітэтам.

У 1988 годзе міратворчым сілам ААН была прысуджана Нобэлеўская прэмія міру. Генэральная Асамблея ААН заснавала сьвята — Міжнародны дзень міратворцаў ААН.

Remove ads

Беларусь у міратворчых апэрацыях

  • 2 жніўня 2010 году прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка падпісаў Указ «Пра скіраваньне вайскоўцаў Узброеных Сілаў Рэспублікі Беларусь для ўдзелу ў дзейнасьці па падтрыманьні міжнароднага міра і бясьпекі ў Лібанскай Рэспубліцы» у колькасьці 9 чалавек[1].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads