Мірскі замак (манэта)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мірскі замак (манэта)
Remove ads

Памятная манэта «Мірскі замак» — беларускія юбілейныя манэты Нацыянальнага банку Беларусі ўведзеныя ў абарачэньне 29 сьнежня 1998 году. Манэты выбіта са срэбра — наміналам 20 рублёў і медна-нікелевая — 1 рубель.

Thumb
Манэта "Мірскі замак", 20 рублёў, рэвэрс
Thumb
Манэта "Мірскі замак", 20 рублёў, авэрс
Remove ads

Наміналы

Срэбраная

  • проба срэбра: 925
  • намінал: 20 рублёў
  • вага манэты: 33.63 г
  • вага чыстага срэбра: 31.1 г
  • дыямэтар: 38.61 мм
  • якасьць: «пруф»
  • наклад: 2000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 56 830 руб. бяз футляру

Медна-нікелевая

  • намінал: 1 рубель
  • вага манэты: 13.16 г
  • дыямэтар: 32 мм
  • якасьць: «пруф-лайк»
  • наклад: 2000 асобнікаў
  • кошт продажу ў НББ — 5 420 руб. бяз футляру

Апісаньне

Манэта мае выгляд круга, рант манэты мае рыфленьне.

  • Авэрс: у коле, з геамэтрычным арнамэнтам, — выява дзяржаўнага гербу Беларусі, долу зьмешчаны год біцьця, для срэбра — чыстая вага каштоўнага мэталю і проба; па колу — надпісы: з гары — «РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ», долу — «ДВАЦЦАЦЬ РУБЛЁЎ» на срэбранай і «АД3ІН РУБЕЛЬ» — на медна-нікелевай.
  • Рэвэрс: па цэнтру — выява Мірскага замку; на плоскасьці ў выглядзе старажытнай пячаткі зьмешчана дата: XVI—XVIII; з гары — надпіс у тры радкі: «ПОМНІКІ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ»; долу надпіс: «МІРСКІ ЗАМАК».
Remove ads

Дызайн

  • Тацьцяна Радзівілка

Мынца

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads