Міхась Матох
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхась Матох (1965; Жыткавічы, Гомельская вобласьць, цяпер Беларусь — 1985; цяпер правінцыя Панджшэр, Аўганістан) — сяржант, камандзір БМП, камандзір аддзяленьня.
Скончыў ПТВ №182 у Жыткавічах. Працаваў у ПМК-66. Прызваны ва Ўзброеныя сілы СССР 4 траўня 1984 г. Жыткавіцкім РВК.
Ваяваў у Рэспубліцы Аўганістан зь верасьня 1984 году. Група ваяроў атрада спэцназа, у якой ён знаходзіўся, 21 красавіка 1985 г. падчас баявых дзеяньняў у Мараварскай цясніне (правінцыя Кунар) патрапіла ў акружэньне. У разьлютаваным баі з аўганцамі М. А. Матох дзейнічаў адважна й рашуча. Вызваўся затуляць адыход групы. У гэтым баі ён і загінуў. За мужнасьць і адвагу ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі (пасьмяротна). Пахаваны ў г. Жыткавічы.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
- Міхась Аляксеевіч Матох (рас.)
![]() |
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads